Жыві ярка і стыльна: без наркотыкаў

На працягу кастрычніка ў юнацкім філіяле Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага праходзілі маральна-асветніцкія гутаркі на тэмы “Наркаманія – знак бяды” і “Жыві ярка і стыльна: без наркотыкаў”.

На мерапрыемствах, якія наведалі восьмыя класы СШ №8, ішла гутарка аб небяспечнасці ўжывання розных відаў псіхатропаў. Гісторыя ўзнікнення і распаўсюджання гэтай атруты, механізм дзейнасці на арганізм маладых людзей, статыстычныя данныя адкажуць на пытанні, чаму наркотыкі лічацца ядам і як абараніць сябе ад праблем, звязаных са злоўжываннем і распаўсюджаннем наркотыкаў.

Запрашаем жадаючых на абмеркаванне дадзенай тэмы ў бібліятэку.