Падарожжа па родным краі з бібліятэкай

6 кастрычніка супрацоўнікі дзіцячага філіяла разам з выхаванцамі ясляў-сада №52 адправіліся ў займальнае падарожжа па родным краі.

Медыяпрэзентацыя пазнаёміла дзяцей з архітэктурнымі і гістарычнымі помнікамі Беларусі, дазволіла зазірнуць у мінулае сваёй Радзімы. На глобусе дашкаляты вылучалі Беларусь, з цікавасцю слухалі старажытныя легенды і паданні, а пасля ўсе разам рабілі бусла – сімвал мірнага жыцця, сімвал Беларусі – “краіны пад белымі крыламі”.

Кніжная выстава прадставіла ўвазе маленькіх чытачоў беларускія выданні: энцыклапедычныя даведнікі і дзіцячыя атласы, зборнікі беларускіх вершаў і казак.

ЛЕГА-канструяванне стала працягам пазнавальнага занятка: кожны мог пабудаваць славутасці сваёй краіны.

Шчыра ўдзячныя за актыўнае супрацоўніцтва з абласной бібліятэкай усяму калектыву ясляў-сада №52.