Віншуем з узнагародамі!

Святочнае мерапрыемства да Дня работнікаў культуры прайшло 5 кастрычніка ў Гродзенскай абласной філармоніі. Шмат цёплых віншаванняў і прыемных слоў падзякі прагучала ў адрас супрацоўнікаў устаноў культуры Прынёмання.

Ганаровую грамату ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама за добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў атрымала юрысконсульт абласной бібліятэкі Пугач Дар’я Генадзьеўна. Высокі прафесіяналізм і актыўная грамадская дзейнасць Лемяноўскай Ірыны Казіміраўны, вучонага сакратара, старшыні прафсаюзнай арганізацыі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” адзначана ганаровай граматай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Шчыра віншуем і дзякуем за любоў да бібліятэчнай справы!

Мы Вамі ганарымся!