Бібліятэка – у дапамогу першакурсніку

У абласной бібліятэцы прайшоў дзень інфармацыі “Бібліятэка — у дапамогу першакурсніку”. На мерапрыемства былі запрошаны студэнты I курса УА “БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій”. Падчас сустрэчы ішла размова пра традыцыйныя і віртуальныя рэсурсы прававой тэматыкі. Студэнты пазнаёміліся з новымі выданнямі ў галіне права, якія будуць добрай дапамогай у напісанні курсавых работ і падрыхтоўцы да экзаменаў. Асаблівую ўвагу звярнулі прысутныя на поўнатэкставыя базы дадзеных “Універсітэцкая”, “Эталон” і “Эксперт”, а таксама на пошук інфармацыі з выкарыстаннем электроннага каталога. Дзякуючы агляднай экскурсіі, моладзь пазнаёмілася з гісторыяй бібліятэкі, калекцыяй рэдкіх выданняў і работай аддзелаў абслугоўвання.