З юбілеем, Браніслаў Іосіфавіч!

16 жніўня святкуе юбілей Браніслаў Іосіфавіч Ермашкевіч. Майстру пяра спаўняецца 85 гадоў! Калектыў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага віншуе з днём нараджэння і жадае паспяховага працягу творчага шляху, моцнага здароўя, падтрымкі блізкіх!
Браніслаў Ермашкевіч – ганаровы член Саюза пісьменнікаў, аўтар чатырох зборнікаў паэзіі і кнігі нарысаў, лаўрэат прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя А.І. Дубко, лаўрэат конкурсу, прысвечанага 875-годдзю з дня заснавання г. Гродна, прызёр конкурсу на стварэнне гімна г. Гродна, прысвечанага яго 880-годдзю.
Абласная бібліятэка ўдзячна за ўклад у творчую спадчыну Гарадзеншчыны і заўсёды рада бачыць Браніслава Іосіфавіча на літаратурных эмпрэзах.