Сустрэча з казачнікам Баем

Кожны чалавек жадае пакінуць пасля сябе памяць. У пісьменнікаў і паэтаў  ̶  гэта творчасць. Калі мы бярэм у рукі кнігу таго ці іншага аўтара і зачытваемся творамі, успамінаем аб таленце, дзякуючы якому засталася нам у дарунак багатая спадчына.

Напярэдадні 110-гадовага юбілею знакамітага класіка беларускай літаратуры Максіма Танка бібліятэкары дзіцячага філіяла абласной бібліятэкі  пазнаёмілі з яго біяграфіяй і творчасцю маленькіх чытачоў з летніка “Сярэдняй школы № 32 г. Гродна”.

Удзельнікі сустрэліся з лепшымі творамі беларускага класіка, даведаліся аб гісторыі яго псеўданіма і праглядзелі мультыплікацыйны фільм “Светлячок і расінка” па матывах казкі юбіляра.