“З “Алесяй” адкрываем свет…”

“Алеся” – старэйшы беларускі часопіс. Выходзіць з 1924 года. Гэта яркае, сучаснае грамадска-публіцыстычнае выданне для жанчын і пра жанчын. У часопісе кожны можа знайсці самую актуальную інфармацыю па розных тэмах: грамадства, псіхалогія, цікавыя асобы, прафесійная самарэалізацыя, традыцыі, мода і стыль, адпачынак і інш.
Чытайце ў свежым нумары “Алесі”:
- Як правільна скласці рацыён харчавання летам? У чым шкода вегатарыянства? Якая дыета самая эфектыўная?
- Інтэрв’ю з лаўрэатам конкурсу “Жанчына года-2021” у намінацыі “Духоўнасць і культура” Элінай Мірашнічэнкай, дырэктарам Жодзінскай школы мастацтваў.
- Як заставацца добрай маці для дзяцей, спагадлівай дачкой для састарэлых бацькоў і пры гэтым пазбегнуць эмацыянальнага выгарання?
- Што такое капсульны гардэроб і чаму гэта мастхэв кожнай жанчыны?
Новы нумар часопіса “Алеся” чакае сваіх чытачоў у сектары перыядычных выданняў. Наш адрас: вул.Карбышава, 17, каб. 205. Тэл.: 71 89 43.