Конкурс летняга чытання: 50 дзён разам з кнігай

З 1 чэрвеня ў дзіцячым філіяле абласной бібліятэкі імя Я.Карскага стартаваў Конкурс летняга чытання “Лета і кніга-2022” “100 дзён з кнігай”.

50 дзён працягваецца летні чытацкі марафон, які прыцягвае ўсё новых аматараў кнігі.

Гэтым летам сярод маленькіх чытачоў высокім попытам карыстаюцца казкі і апавяданні класікаў дзіцячай літаратуры і пісьменнікаў-сучаснікаў, падлеткі аддаюць перавагу жанру фэнтэзі, дэтэктывам Юрыя Сітнікава і Сяргея Клімковіча. У юных аматараў чытання не зніжаецца інтарэс да коміксаў, у дзіцячым філіяле можна знайсці нават навуковыя коміксы і графічныя раманы. Таксама выклікаюць цікавасць выданні з серыі “Сучасная проза” – творы для падлеткаў, якія здольны растлумачыць складаныя сітуацыі, непаразуменні і канфлікты, дапамагаюць разважаць пра сапраўднае сяброўства і каханне.

Заўзятыя чытачы размяшчаюць на старонках сваіх акаўнтаў у сацыяльных сетках свае фатаграфіі з кнігамі з фондаў абласной бібліятэкі, адзначыючы #летоикнига2022, @detskiy_book_center, @grodnolib.

Нагадваем, што ў гэтым годзе заяўлены наступныя намінацыі: “Бібліячэмпіён”, “Аматар роднай мовы”, “Хачу ўсё ведаць”, “Тата, мама, я – чытаючая сям’я”, “Юны Шэрлак Холмс”.

Далучайцеся! Конкурс працягваецца!