Культурнае сяброўства

Супрацоўнікі Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я. Карскага наведалі гісторыка-археалагічны музей. Бібліятэкары прайшлі “сваімі шляхамі” па Новым замку, у памяшканннях якога ўстанова знаходзілася звыш дваццаці гадоў. Паслухалі пра гістарычныя этапы развіцця Гродзеншчыны, паглядзелі на новыя інтэрактыўныя экпанаты і дакрануліся да культурнай спадчыны нашага горада.

Мы шчыра ўдзячны супрацоўнікам музея і асабіста дырэктару ўстановы Юрыю Віктаравічу Кітурка за цудоўную экскурсію і знаёмства з гісторыяй роднага краю.

Ведай і любі сваё!