“…Усё жыве і душу мае” і ўспамінаеш Купалу і Коласа

Iмклiва бягуць гады. Але колькi б часу нi прайшло, заўсёды будуць жыць у памяцi людзей Купала i Колас – выдатныя народныя паэты, без якiх немагчыма ўявiць сабе беларускую лiтаратуру.

Яны нарадзiлiся ў адзiн год. I мэту выбралi для сябе адну. I ўсё жыццё аддана служылі ёй. Можа, па-гэтаму яны вельмi блiзкiя па сваiх эстэтычных поглядах, грамадскiх iдэалах.

Але ж Купала i Колас вельмi розныя па творчай манеры, у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар.

30 чэрвеня ў сектары захоўвання асноўнага фонда пагаварылі аб двух блізкіх і далёкіх пісьменніках на паседжанні “Літаратурныя чацвяргі”.