На знаёмства з новай кнігай

21 чэрвеня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага адбылася прэзентацыя зборніка нарысаў Людмілы Кебіч «Пакінуць след на зямлі».

Незвычайнасць мерапрыемства ў тым, што акрамя аўтара ў ім прынялі актыўны ўдзел і героі кнігі: Таццяна Іванова, Уладзімір Сяргейчык, Юрый Масквічоў. Людміла Антонаўна распавяла аб працы над выданнем, аб тым, як узнікла задума кнігі нарысаў.

Лейтматывам сустрэчы з навінкай беларускай літаратуры стала тэма чалавекалюбства і любові да свайго народа.

На вечарыне гучала паэзія і песні ў выкананні сяброў пісьменніцы.

Экзэмпляр зборніка «Пакінуць след на зямлі» з рук Людмілы Кебіч таксама атрымала абласная бібліятэка, ён папоўніў калекцыю кніг таленавітай гродзенкі.

Усіх аматараў мастацкага слова запрашаем пазнаёміцца з новай кнігай старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі па адрасе: вул. Карбышава, 17.