Запрашаем на “Літаратурны чацвер”

Максім Горкі пісаў: “У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала – вельмі цікавыя хлопцы… Проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы крыху гэтых якасцей. Вось бы добра было”.

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу не прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Купала і Колас – выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Іх імёны вымаўляюць заўсёды разам. Іх псеўданімы – з народнага жыцця і фальклору.

Паэты нарадзіліся ў адзін год. І мэту выбралі для сябе адну: служыць абуджэнню духоўнасці і нацыянальнага адраджэння беларускага народа.

Супрацоўнікі сектара захоўвання асноўнага фонда падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю па творчасці Я.Купалы і Я.Коласа і запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у гэтай імпрэзе па адрасе: вул. Савецкая, 8.

Тэлефон для даведак: 62 34 22.