Літаратурнае падарожжа

У свеце існуе шмат краін і гарадоў, якія не заўсёды атрымліваецца наведаць. У гэтым выпадку на дапамогу прыходзяць пісьменнікі, якія пад уражаннем ад роднага горада ці наведаных мясцін пішуць цудоўныя кнігі. Падборка менавіта такой мастацкай літаратуры, сюжэт якой круціцца вакол рэальных і выдуманых гарадоў, прадстаўлена ў аддзеле абанемента на выставе-праглядзе “Літаратурнае падарожжа”.

Раздзел “Літ-тур па гарадах свету” змяшчае кнігі з гарадамі ў назвах твораў. Чытаючы іх, можна здзейсніць падарожжа ў сваім уяўленні ад Ако да Эдынбурга. Інтрыгуючыя сюжэты і маляўнічыя апісанні гарадскіх пейзажаў пакінуць прыемны адбітак у душы кожнага.

Літаратурная вандроўка па гарадах працягваецца ў раздзеле “Кніжны гід”, аднак да іх дадаюцца пасёлкі, мястэчкі, гарадскія раёны, штаты і некаторыя краіны.

Апошні раздзел “Горад пад вокладкай” дэманструе выданні, якія перанясуць чытача ў фантастычны свет Сонечнага, Смарагдавага, Закінутага, Ледзянога, Чорнага і іншых гарадоў, прыдуманых творцамі слова.

Адправіцца ў захапляльнае “Літаратурнае падарожжа” можна ў аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.