Юбіляры запрашаюць на выставу

23 чэрвеня ў аддзеле мастацтва адбылося адкрыццё выставы да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў “Янка Купала і Якуб Колас – нацыянальны гонар Беларусі”.

Ганаровым госцем мерапрыемства стаў – Ермашкевіч Браніслаў Іосіфавіч – беларускі паэт, член Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, які прачытаў нам свае вершы прысвечаныя класікам.

Запрашаем пазнаёміцца з экспазіцыяй, на якой прадстаўлена больш за 300 экспанатаў:

  • рарытэтныя кнігі і альбомы,
  • арыгінальныя фотаздымкі,
  • значкі і рэдкія паштоўкі,
  • маркі і канверты як з фондаў абласной бібліятэкі, так і прыватнай калекцыі Аляксандра Сявенкі.

Класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас пакінулі вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце.

Дакранемся да гісторыі разам з абласной бібліятэкай па адрасе: вул. Савецкая, 25.

Даведкі па тэл.: 62 03 12