77 кніг аб вайне: «Ночные ведьмы», «Спутники»

Яшчэ ўчора яны былі звычайнымі школьніцамі, сёння – ваенныя лётчыцы. Ворагі называлі іх “начнымі ведзьмамі” і як агню баяліся іх маламагутных фанерных самалётаў, якія бамбілі ноччу з малой вышыні, нябачныя і грозныя. Пра ваенныя будні лётчыц славутага 46-га гвардзейскага Таманскага палка глядзіце ў чарговым відэа праекта.

Раман «Спутники» – адна з самых праўдзівых кніг пра вайну і ваенных лекараў – заснаваны на няпростым асабістым вопыце аўтара. Імклівы вобраз цягніка з чырвоным крыжам, які праносіцца праз ахопленую вайной краіну, стаў сімвалам жыцця, якое працягваецца насуперак смерці.