Запрашаем на адкрыццё выставы

“Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас”, – так трапна вызначыў ролю нашых славутых песняроў беларускі паэт, празаік, перакладчык Віктар Шніп.

23 чэрвеня а 16 гадзіне ў аддзеле мастацтва ў рамках праекта “Дакрануцца да гісторыі” пройдзе адкрыццё выставы “Янка Купала і Якуб Колас – нацыянальны гонар Беларусі”, да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены рарытэтныя кнігі і альбомы, арыгінальныя фотаздымкі, рэдкія паштоўкі, значкі, маркі, канверты з фондаў абласной бібліятэкі і прыватнай калекцыі Аляксандра Сявенкі.

Сардэчна запрашаем на адкрыццё выставы!

Даведки па тэл.: 62 03 12