Літаратурна-музычная кампазіцыя “Вандроўкі по вуліцах г.Гродна…”

Вандруючы па вуліцах, плошчах і завулках Гродна, можна дакрануцца да мінулага, адчуць ягоны водар, але лёгка заўважыць, што горад, захоўваючы прыкметы старажытнасці, вельмі сучасны. Ён жыве поўным жыццём і чакае будучыню.

11 чэрвеня ў сектары захоўвання асноўнага фонду абласной бібліятэкі адбыліся віртуальныя вандроўкі па вуліцах Гродна для ўдзельнікаў ваенна-патрыятычнага лагера вайсковай часткі №5522 МУС Рэспублікі Беларусь г. Гродна. Дзеці слухалі цікавыя гісторіі нашага горада, убачылі фотаздымкі старога Гродна і з захапленнем разглядалі выставу Уладзіслава Цыдзіка “Бачу Беларусь такой”.