Беларусь вачамі Уладзіслава Цыдзіка

Фотавыстава беларускага краязнаўца, фотааматара і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіслава Цыдзіка “Бачу Беларусь такой” паказвае наш родны край вельмі блізкім і зразумелым. Яго працы напоўнены цеплынёй успамінаў цэлага народа. Драўляныя хаткі, палёт бусла над жытам, спелыя яблыкі ў садочку, блакітныя пралескі – гэта ўсё блізка сэрцу кожнага беларуса.
Убачыць творчасць знакамітага фотамастака можна да 1 жніўня ў сектары захоўвання асноўнага фонду абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Савецкая, 8. Даведкі па тэлефоне: 62-34-22.
Шчыра запрашаем!
