Новы анлайн-рэсурс бібліятэкі

Паважаныя карыстальнікі!

Прапануем вашай увазе базу дадзеных “Гродзенская губерня”. У электроннай калекцыі вы знойдзеце дакументы аб палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Гродзенскай губерні, якая існавала ў 1801-1921 гг. Рэсурс змяшчае асобныя выданні і артыкулы на беларускай, рускай і польскай мовах, выдадзеныя ў 1801 г. і па сучасны перыяд. Гэта першая спроба рэгістрацыі прац аб жыццядзейнасці гістарычнай адміністрацыйнай адзінкі.

На сённяшні дзень база дадзеных уключае 519 дакументаў, але праца над папаўненнем працягваецца. Рэсурс будзе цікавы ўсім, хто вывучае гісторыю нашага краю.