Прыгажосць вачыма фотакамеры

Знакаміты беларускі краязнаўца і фотааматар Уладзіслаў Цыдзік адлюстраваў родны край блізкім і зразумелым для простага чалавека. Яго работы напоўнены цеплынёй успамінаў цэлага народа. Драўляныя хаткі, палёт бусла над жытам, спелыя яблыкі ў садочку, блакітныя пралескі – гэта ўсё блізка сэрцу кожнага беларуса. Гледзячы на родныя прасторы вачыма Уладзіслава Станіслававіча, хочацца спяваць… Нездарма, кніга пад назвай “Бачу Беларусь такой”, з працамі фатографа, напоўнена прыгожымі вершамі нашых беларускіх паэтаў, якія сапраўды спяваюць цудоўныя песні аб нашай роднай зямлі.
Пазнаёміцца з працамі знакамітага фотамастака і акунуцца ў прыгажосць любай краіны шчыра запрашаем штодзённа ў галоўны корпус абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17 (другі паверх).