Віншуем пераможцаў конкурсу самаробнай лялькі

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага віншуе пераможцаў абласнога конкурсу самаробнай лялькі “Вернісаж літаратурных герояў”. Удзел прынялі больш за 140 жыхароў Прынёманскага краю, якія прадставілі звыш 150 творчых прац па чатырох намінацыях.

За перамогу ў намінацыі “Героі сусветнай літаратуры” дыпломы атрымалі:

  • 1 месца – Шварак Людміла Пятроўна (г. Свіслач) за кампазіцыю па творы Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”;

  • 2 месца – Гурская Марыя Яўгеньеўна (г. Іўе) за кампазіцыю “Прыгоды Алісы ў Краіне цудаў” па казцы Л. Кэрала;

  • 3 месца – Бароўская Святлана Генадзьеўна (г. Гродна) за ляльку па казцы А. Ліндгрэн “Пэпі Доўгаяпанчоха”.

Сярод пераможцаў намінацыі “Героі твораў народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа”:

  • 1 месца – калектыў Астравецкай раённай бібліятэкі за кампазіцыю па вершы Янкі Купалы “Песня жней”;

  • 2 месца – Алізар Валерыя (г. Гродна) за кампазіцыю “Папараць-кветка” па творы Янкі Купалы “У купальскую ноч”;

  • 3 месца – Манчак Вольга Уладзіміраўна і Шчасная Анжаліка Мікалаеўна (г.Смаргонь) за кампазіцыю па вершаванай казцы Якуба Коласа “Рак-вусач”.

За перамогу ў намінацыі “Героі твораў розных нацыянальнасцей” узнагароджаны:

  • 1 месца – Заруба Юлія Аляксандраўна (в.Альхоўка, Аставецкі р-н) за кампазіцыю  па творы Я.Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;

  • 2 месца – Сцепанюк Сафія (г.Скідзель) за ляльку па казцы “Бычок-смаляны бачок”;

  • 3 месца – Горбач Іна Сцяпанаўна (г.п. Любча, Навагрудскі р-н) за ляльку па стэпавай легендзе Казахстана любові Айша-бібі і Карахана.

У намінацыі “Героі казак” пераможцамі сталі:

  • 1 месца – калектыў Лідскай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы за кампазіцыю па казцы Ш.Пяро “Чырвоная Шапачка”;

  • 2 месца – Пранько Наталля Сяргееўна (г.Гродна) за работу па  творы А. Пушкіна “Казка пра рыбака і рыбку”;

  • 3 месца – Сотнікава Іна Вісарыёнаўна і Вараб’ёва Ірына Уладзіміраўна (г.Гродна) за кампазіцыю па казцы А.Талстога “Залаты ключык або прыгоды Бураціна”.

Таксама, некаторыя працы былі адзначаны і атрымалі падзякі ад абласной бібліятэкі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Цэнтра рамёстваў “Спадчына”, Гродзенскага абласнога аддзялення ААБ “Беларусбанк”, грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Калектыў Гродзенскай абласной бібліятэкі выказвае словы падзякі кожнаму ўдзельніку конкурсу і жадае далейшых творчых поспехаў.