Гарадзенскі ЛітФэст запрашае

4 чэрвеня  Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Карскага ў межах ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур праводзіць VІ Гарадзенскі ЛітФэст “Нас яднае Беларусь”.

На пляцоўцы каля дома Элізы Ажэшкі адбудзецца прэзентацыя творчасці членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, у “аўтограф-зоне” можна будзе абмеркаваць думкі з творцамі слова, класікі сусветнай літаратуры запросяць на кніжны фуршэт і інтэлектуальныя спаборніцтвы. Інтэрактыўныя праграмы з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, сярод якіх віртуальная рэальнасць і платформа “OSMO”, адкрыюць дзверы ў свет сучаснай бібліятэкі. Удзельнікі свята прачытаюць вершы славутых юбіляраў Янкі Купалы і Якуба Коласа на мовах свету. На творчых станцыях пройдуць літаратурныя майстар-класы.

Упершыню ўвазе жыхароў і гасцей нашага горада будуць прадстаўлены работы ўдзельнікаў абласнога конкурсу самаробнай лялькі “Вернісаж літаратурных герояў” і ўзнагароджаны пераможцы.

Прыходзьце! Знаёмцеся з кніжнымі навінкамі! Чытайце!

Сустрэнемся на ЛітФэсце!