77 кніг аб вайне: В. Някрасаў “У акопах Сталінграда”

Напісаная “ціхай” прозай, без гераічнага пафасу і замаху на грандыёзнасць, дзіўна праўдзівая, народная, гэтая аповесць стала сапраўднай з’явай савецкай ваеннай літаратуры. Віктар Някрасаў, франтавік, які прайшоў найбольш жорсткія баі, не схлусіў ні словам, ні літарай. Гісторыю баёў пад Сталінградам раскажа новы выпуск праекта “77 кніг аб вайне…”