77 кніг аб вайне: Я. Пшыманоўскі “4 танкісты і сабака”

Лепшай падтрымкай у самыя цяжкія дні вайны заўсёды было надзейнае плячо баявога таварыша. Чатыры маладыя байцы, іх чацвераногі сябар і адна на ўсіх вера ў перамогу. Аўтар рамана “4 танкісты і сабака” Я. Пшыманоўскі быў ваенным карэспандэнтам, і яго ўспаміны ляглі ў аснову вядомай усім кнігі. Тэма дружбы і вайны ў новым нумары праекта.