Прававыя спаборніцтвы

24 мая ў абласной бібліятэцы адбыўся брэйн-рынг “Прававы эрудыт” паміж навучэнцамі Гуманітарнага каледжа і каледжа бізнеса і права.

Сумесна з Гродзенскім рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі інтэрактыўную гульню па асновах заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Падлеткі хутка адказвалі на пытанні, не пакідаючы сапернікам магчымасць памыліцца.

Моладзь прадэманстравала высокі ўзровень прававых ведаў і ўпэўненае валоданне асноўнымі законамі дзяржавы. Актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі.