Святая Полацкай зямлі

Імя, справы і вобраз святой Еўфрасінні Полацкай сталі сімвалам самаадданага служэння ідэалам хрысціянскага гуманізму, вернасці сваёй Радзіме. Штогод 5 чэрвеня ўшаноўваецца памяць нябеснай апякункі Беларусі.

Супрацоўнікі дзіцячага філіяла былі запрошаны на сустрэчу ў Нядзельную школу пры Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царкве, прысвечаную дзейнасці Еўфрасінні Полацкай.

Прысутныя ўдзельнічалі ў размове-разважанні пра жыццёвы шлях, светапогляд і шматгранную асветніцкую дзейнасць хрысціянскай спадвіжніцы. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з “Жыціем Еўфрасінні Полацкай”, копіяй Крыжа Еўфрасінні – Полацкай святыні беларускай зямлі, а таксама “працавалі” майстрамі-перапісчыкамі ў сярэднявечным скрыпторыі малявалі буквіцы, каб стварыць сваю “Духоўную азбуку”.

Кніжная выстава-агляд твораў Уладзіміра Арлова, Алеся Марціновіча, Кастуся Тарасава, айца Льва Гарошкі, навукова-папулярных выданняў з серыі “Ганаруся табой, Беларусь!”, ілюстраваных энцыклапедый з фонду абласной навуковай бібліятэкі пашырыла веды пра адну з самых адукаваных жанчын Еўропы ХІІ стагоддзя.