Кнігі ў дар! Цікавыя знаходкі

Кніга ў дар – добрая справа ад шчырага сэрца і яшчэ адна традыцыя жыхароў нашага горада. Яны дзеляцца выданнямі з уласных збораў, якія ўжо прачыталі або з якіх “выраслі” дзеці ці ўнукі, часопісамі мінулых гадоў. Сярод кніг, якія аддаюць бібліятэцы, пераважаюць мастацкія творы. Нярэдка трапляюць і каштоўныя экземпляры. Так, у нядаўніх падарунках знайшлося выданне з дароўным надпісам нашага знакамітага беларускага класіка Аляксея Карпюка, жыццё і творчасць якога звязана з Гродна. Той факт, што сам аўтар трымаў кнігу ў руках, пакінуў уласнаручны аўтограф, робіць яе адзінай у сваім родзе.
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага дзякуе ўсім жыхарам, якія перадавалі кнігі з асабістых калекцый. Найбольш каштоўныя выданні беражліва захоўваюцца ў фондзе ўстановы. На тытульных лістах чытач можа ўбачыць імя таго, хто падарыў кнігу.