24 мая – Дзень славянскай пісьменнасці

Напярэдадні Дня славянскай пісьменнасці, у аддзеле выданняў на замежных мовах прайшоў літаратурны марафон “Чытаем творы класікаў на розных мовах свету”. Студэнты філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы без перапынку чыталі творы М.Багдановіча, Ф.Скарыны, Я.Купалы і Я.Коласа. Прыгожыя беларускія вершы гучалі ў гэты дзень на балгарскай, украінскай, лужыцкай, польскай і англійскай мовах.
Аб традыцыях і паходжанні свята пісьменнасці расказалі супрацоўнікі аддзела, а ўдзельнікі мерапрыемства адказалі на складаныя пытанні літаратурнай віктарыны.