Што новага пачытаць?

Хтосьці адкрывае дачны сезон у агародзе з рыдлёўкай, а абласная бібліятэка з кнігай ў далоні.
Таму, збіраючы валізы ў загарадны дом, абавязкова пакладзіце некалькі навінак у дарогу. Не цэлыя ж выхадныя працаваць. А адпачываць калі? Памятайце, што кнігі – гэта лепшыя лекі ад стрэсу, ад шуму і дыму гарадскога транспарту, ад высокага ціску дамашніх клопатаў.
Азнаёміцца з поўным спісам новай літаратуры абласной бібліятэкі можна ў красавіковым бюлетэні. Запрашаем разам упрыгожыць вясновыя вечары.