Красавіцкія візіты бібліятэкі на прадпрыемствы Гродна
У рамках праекта “Кніга кожнаму – кніга да кожнага” ў красавіку 2022 года супрацоўнікі аддзела абанемента і сектара перыядычных выданняў па дамоўленасці з прадпрыемствамі ажыццявілі запланаваныя выязныя дні інфармацыі. Кожны другі чацвер месяца калектыў бібліятэкараў чакаюць супрацоўнікі ДУКВП “Гроднаводаканал”, кожную трэцюю сераду – ААТ “БелТАПАЗ”, а кожны трэці чацвер – ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”.
Увазе членаў працоўных калектываў было прадстаўлена каля тысячы экземпляраў кніг і часопісаў. Сярод іх: мастацкая літаратура папулярных аўтараў і жанраў (дэтэктывы, раманы, фантастыка, фэнтэзі, ваенныя прыгоды, бестсэлеры і інш.), галіновыя выданні, якія закранаюць сферу медыцыны, псіхалогіі, педагогікі, эканомікі, фізіка-матэматычных навук, а таксама новыя маляўнічыя кніжкі для маленькіх чытачоў.
Усе, хто абмяняў прачытаную літаратуру на новую, засталіся задаволеныя. Чытачы выражалі падзяку і жаданне хуткай сустрэчы ў наступным месяцы.