Убачыць паэзію рукамі

27 красавіка ў Гродзенскай абласной бібліятэцы адбыўся V абласны конкурс мастацкага чытання сярод членаў ГА “БелТІЗ” па сістэме Брайля “Музыка слова”.
Удзельнікі мерапрыемства павінны за 15 хвілін падрыхтавацца да мастацкага чытання незнаёмага тэксту. У гэтым годзе былі абраныя два вершы таленавітага беларускага паэта-юбіляра Янкі Купалы “Вясна” і ўрывак з паэмы “Яна і я”.
Члены журы – рэжысёр і кіраўнік народнага эксперыментальнага тэатра-студыі “Бочонок” – Сяргей Бачкоў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі – Анатоль Апанасевіч, загадчык універсальнай чытальнай залы абласной бібліятэкі – Марына Болдак, пасля доўгіх абмеркаванняў агучылі рэзультаты конкурсу.
У катэгорыі “Ад 12 да 18”:
- 1 месца – Гурэнкова Анастасія;
- 2 месца – Грабіцкі Данііл.
У катэгорыі “18 +”:
- 1 месца – Жогаль Валянціна;
- 2 месца – Вянско Таццяна;
- 3 месца – Леўша Ірына.
Віншуем пераможцаў!