Доўгачаканая сустрэча

У Гродзенскую абласную бібліятэку з прэзентацыяй кніжных навінак завітала РУП “Выдавецтва “Вышэйшая школа”. Прадпрыемства з’яўляецца лідэрам па выпуску вучэбнай літаратуры для навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. “Вышэйшая школа” выпускае не толькі падручнікі, а таксама даведачныя, навуковыя і навукова-папулярныя выданні па ўсіх галінах ведаў.

Супрацоўнікі бібліятэкі з цікавасцю пазнаёміліся з прадукцыяй выдавецтва і скарысталіся магчымасцю аператыўна зрабіць заказ неабходнай для чытачоў літаратуры.