“На Нёманскай хвалі” – насустрач сучаснай культуры

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка разам з абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае ўсіх аматараў слова прыняць удзел у прэзентацыі сёмага выпуска літаратурнага альманаха “На Нёманскай хвалі”.
Напярэдадні Міжнароднага дня кнігі і аўтарскага права гродзенскія паэты і празаікі прачытаюць уласныя творы, пазнаёмяць з творчым шляхам і адкрыюць таямніцу свайго натхнення.
Сустрэча адбудзецца 21 красавіка, а 16 гадзіне па адрасе: вул. Карбышава 17, 2 паверх.
Будзьце актуальнымі, будзьце сучаснымі, будзьце на хвалі культуры новага часу разам з абласной бібліятэкай!