Доўгачаканая сустрэча з работнікамі “БелТАПАЗа”
Сапраўднай падзеяй для супрацоўнікаў прадпрыемства ААТ “БелТАПАЗ” стаў першы ў 2022 г. выязны дзень інфармавання. Праз доўгі час, поўны пандэмічных абмежаванняў, яны зноў змаглі атрымаць асалоду ад сустрэчы з абласной бібліятэкай і магчымасці абмяняць прачытаныя кнігі на новыя.
Увазе калектыву была прадстаўлена разнапланавая мастацкая літаратура (дэтэктывы, фантастыка, раманы, бестсэлеры, класіка і сучасная проза), публіцыстыка, кнігі па медыцыне, псіхалогіі, педагогіцы, фінансавай грамаце і г.д., а таксама цікавыя прыгодніцкія гісторыі і развіваючыя кнігі для маленькіх чытачоў.
Супрацоўнікі ААТ “БелТАПАЗ” з вялікім задавальненнем і спадзяваннем на новыя сустрэчы, выбіралі літаратуру сабе па душы і сферы цікаўнасці, і ніхто з іх не сышоў з пустымі рукамі.