Дзень інфармацыі “Беларусь у гады Другой сусветнай вайны”
21 сакавіка ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы адбыўся дзень інфармацыі “Беларусь у гады Другой сусветнай вайны” для студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДзУ імя Я. Купалы. Удзельнікам мерапрыемства быў прадстаўлены агляд 108 крыніц па ўсіх перыядах другой сусветнай вайны: уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, трагічныя старонкі 1941 года, акупацыйны рэжым, партызанскі рух, вызваленне Беларусі. Асаблівую ўвагу звярнулі на маладаследаваныя старонкі вайны: халакост, вываз насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію, дзейнасць беларускай калабарацыі.
ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Карскага” выказвае словы шчырай падзякі Ярмусік Эдмунду Станіслававічу, прафесару кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, доктару гістарычных навук за супрацоўніцтва з бібліятэкай.