Сустрэчы з пісьменнікамі

“Сустрэча з пісьменнікамі” чакае чытачоў у аддзеле абанемента. Менавіта пад такой назвай да Сусветнага дня пісьменніка супрацоўнікі аддзела арганізавалі выставу, на якой сабраны звыш двухсот кніг аўтараў, якія ў розныя гады асабіста наведвалі бібліятэку.

На выставе экспануюцца навукова-папулярныя, літаратурна-мастацкія выданні выдатных прадстаўнікоў літаратурных арганізацый, пісьменнікаў, спартсменаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, літаратуразнаўцаў, журналістаў, якія ўдзельнічалі ў творчых сустрэчах (А.Бутэвіч, А.Карлюкевіч, Л.Рублеўская, В.Шніп, Ю.Ляшко, А.Суша, С.Трахімёнак, Н.Рыбік, Н.Чакліна-Гарбачова, Я.Бабосаў, А.Хвашчэўская і інш.).

Асаблівая ўвага надаецца творам нашых землякоў, выдатных майстроў слова, якія прымалі ўдзел у грамадска-літаратурнай акцыі “Творы і творцы” і чые выданні з аўтографамі займаюць ганаровае месца на выставе (Л.Кебіч, Дз. Радзівончык, Ул.Ягорычаў, Ул.Саласюк, П.Сямінскі, Л.Шаўчэнка, І.Фамянкова, А.Апанасевіч, С.Тарасава, Л.Багданава, В.Смолка і інш.).

Выстава “Сустрэча з пісьменнікамі” будзе дзейнічаць да 10 сакавіка ў рамках Тыдня гучных чытанняў. Кожны наведвальнік зможа ўзяць з экспазіцыі кнігу, якая яго зацікавіла, дадому.

Чакаем па адрасе: вул. Карбышава, д. 17, аддзел абанемента (II паверх, пак. 201).