“Усё як мае быць…” ад Тамары Мазур
25 студзеня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага ў межах праекта “Пісьменнік і кніга” адбылася творчая сустрэча з гродзенскай паэткай Тамарай Мазур.
Тамара Міхайлаўна – публіцыст, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, таленавіты і творчы чалавек.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з творчым шляхам пісьменніцы, з яе цудоўнымі, напоўненымі бязмернай любоўю да радзімы вершамі.
А эпіграфам сустрэчы стаў верш з аднайменнага зборніка Тамары Мазур “Як мае быць…” і цудоўны наказ ад яе:
Цані прыродныя дары,
умей жыццё пражыць.
І пры нагодзе гавары:
“Усё як мае быць”.