“На мяжы знікнення: абаронім тыгра!”

27 снежня ў дзіцячы філіял абласной бібліятэкі завіталі госці з прышкольнага аздараўленчага лагера “Непаседы” ДУА “Гімназія №6 г.Гродна” каб весела і цікава правесці канікулярны час.

Юныя госці сталі ўдзельнікамі гутаркі пра сучасную дзіцячую бібліятэку і чытацкія інтарэсы, наведалі выставу “зімніх” кніг “Навагодні куфэрак”, а таксама падзяліліся ўражаннямі аб любімых мастацкіх творах.

Падчас інфармацыйнай гадзіны “На мяжы знікнення” маленькія чытачы даведаліся пра аднаго з самых буйных наземных драпежнікаў нашай планеты ─ тыгра. Школьнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі знешняга выгляду і паводзін жывёлы, арэалам жыцця, а таксама даведаліся, што паляванне на тыграў забаронена ва ўсім свеце.

У лабараторыі тэхнікі і робататэхнікі рабяты стварылі тыгра з Lego Education WeDo і здолелі прывесці яго ў рух, абудзіўшы сімвал будучага 2022 года для здзяйснення запаветных жаданняў.