Акцыя “Чытаем разам”

23 снежня ў галоўным корпусе ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адбылася штогадовая акцыя “Чытаем разам”. Тэма зімы і зімовых святаў зацікавіла гасцей мерапрыемства, якія з задавальненнем прачыталі вершы і прозу пра ёлкі, Новы год, Каляды і надзвычайную прыгажосць роднага краю. Былі і тыя, хто ўразіў гасцей творамі ўласнага сачынення. Душэўную і утульную атмасферу стварылі музычныя выступленні вучаніц “Дзіцячай школы мастацтваў імя Тызенгаўза”.

Дзед Мароз і Снягурка шчыра павіншавалі ўдзельнікаў акцыі і запрасілі сустрэцца ў гэтай залі ў наступным годзе.