Віншуем з перамогай!

 16 снежня 2021 года падчас літаратурна-музычнага мерапрыемства “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…” адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу інтэрнэт-праектаў “Я не самотны” да 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта Максіма Багдановіча.

У намінацыі “Апублікаваны відэаролік” Медзер Валянціна Аляксееўна, галоўны бібліятэкар абанементнага аддзела ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага”, заняла пачэснае 3 месца. Калектыў бібліятэкі сардэчна віншуе пераможцу і жадае поспехаў у далейшых творчых праектах.