Чараўніцтва сваімі рукамі: майстар-клас “Навагодняя паштоўка”

4 снежня ў дзіцячым філіяле абласной біліятэкі навучэнцаў 2“Б” класа чакалі цікавыя кнігі, пазнавальныя гутаркі, LEGO-канструяванне і нават майстар-клас па стварэнні навагодняй паштоўкі.

Адбылася сустрэча-знаёмства, падчас якой юныя госці гутарылі аб сучаснай дзіцячай бібліятэцы і прафесіі бібліятэкара, аб спецыяльнай сістэме растаноўкі кніг, чытацкіх інтарэсах, знаёміліся з кніжнай выставай “Навагодні куфэрак”.

Маленькія чытачы пабывалі ў медыяпадарожжы і даведаліся пра традыцыі святкавання Новага года ў розных краінах свету. Школьнікі сталі ўдзельнікамі майстар-класа і захоплена стваралі разнастайныя навагоднія паштоўкі, праяўляючы асабістую фантазію.

Крэатыўная лабараторыя LEGO асабліва захапіла маленькіх наведвальнікаў: усім класам гуляць і канструяваць вельмі цікава!

Дзіцячы філіял заўсёды рады новым сустрэчам з маленькімі чытачамі!