Дзень інфармацыі “Ведаць, каб не аступіцца”

2 снежня ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Ведаць, каб не аступіцца”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы тэхналагічнага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы” і Седач Аляксандр Валер’евіч − старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Падчас сустрэчы ішла размова пра асацыяльныя паводзіны падлеткаў, правапарушэнні і нормы. Асаблівую ўвагу звярнулі на адказнасць за прымяненне і распаўсюджванне наркотыкаў. У ходзе мерапрыемства ў навучэнцаў узніклі шматлікія  пытанні, на якія яны атрымалі разгорнутыя адказы.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Моладзь і дзяржава”, дзякуючы якой падлеткі мелі магчымасць пазнаёміцца з вялікай колькасцю літаратуры па тэме.