Квэст-гульня для моладзі “У адзінстве наша сіла”

24 лістапада 2021 года аддзелам краязнаўства абласной бібліятэкі для навучэнцаў УА “Гродзенскі прафесійна-тэхнічны каледж камунальнай гаспадаркі” была праведзена квэст-гульня “У адзінстве наша сіла”. Падчас гульні моладь пазнаёмілася з гісторыяй узнікнення горада, яго архітэктурнымі збудаваннямі і вядомымі асобамі, якія ўнеслі ўклад у развіццё горада.
Навучэнцы з задавальненнем малявалі герб, складалі чатырохрадкоўе пра Гродна, разгадвалі пазнавальныя задачы, рэбусы, крыжаванкі пра помнікі архітэктуры, археалогіі, гісторыі, мастацтва на “станцыях” “Каралеўскі горад”, “Мой герб”, “Які цудоўны гэты свет”, “Музыка, якая застыла ў камені”.
З усімі заданнямі вучні справіліся і папоўнілі свой багаж ведаў.
Хто яшчэ не прыняў удзел у нашым квэсце – запрашаем на Карбышава, 17. Будзе цікава і пазнавальна!