«Літаратурны чацвер» да 100-годдзя Івана Мележа

Паважаныя чытачы!

На небасхіле айчыннай літаратуры ярка вылучаецца зорка народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

25 лістапада ў сектары бібліятэчнага абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы (вул. Савецкая, 8) адбудзецца чарговая сустрэча аб’яднання “Літаратурныя чацвяргі”, падчас якой гаворка пойдзе пра Мележа-чалавека, Мележа-асобу і Мележа-творцу. Паглядзім на свет вачыма беларускага класіка і абмяркуем яго выключную
ролю ў беларускай літаратуры.

 

Пачатак мерапрыемства ў 16.30.

Даведкі па тэл.: 62-34-22.