«Блакітны скарб Беларусі»

23 кастрычніка дзіцячы філіял наведалі вучні пачатковых класаў гімназіі №1 імя акадэміка Карскага, каб у чарговы раз пападарожнічаць з Кропелькай.

Юныя госці адправіліся ў медыяпадарожжа ў свет Яе Вялікасці Вады: даведаліся пра водныя рэсурсы планеты, прыладу вадаправода, легенды аб Гарадніцы, правілы эканомнага выкарыстання вады. Асабліва ўразілі школьнікаў эксперыменты з вадой і сапраўдныя ператварэнні Кропелькі.

Дзеці даведаліся пра  рэкі і азёры − “жывую ваду” беларускай нацыі, якую трэба берагчы для будучых пакаленняў. Серыя энцыклапедый “Самыя-самыя” пазнаёміла з “блакітнымі артэрыямі” Беларусі − рэкамі, а таксама з азёрамі, вадасховішчамі і іх жыхарамі. На кніжных выставах школьнікі змаглі знайсці шмат карыснай інфармацыі і захапіцца каляровымі здымкамі прыродных ландшафтаў нашай Радзімы.

Незабыўныя эмоцыі госці атрымалі ад заняткаў у крэатыўнай лабараторыі LEGO і ў сэнсарным пакоі.

Чакаем вас зноў і зноў у дзіцячым філіяле па адрасе: вул. Савецкая, 25!