Запрашаем на XVI Гарадзенскія чытанні “Скарбы гарадзенскіх калекцый”

Цікавіцеся краязнаўствам? Жадаеце пазнаць пра архівы і фонды беларускіх бібліятэк і музеяў, або пра прыватныя літаратурныя і мастацкія калекцыі вядомых асоб? Хочаце даведацца пра артэфакты і скарбы роднай зямлі? Запрашаем да ўдзелу на XVI Гарадзенскія навуковыя чытанні “Скарбы гарадзенскіх калекцый”.
Мерапрыемства адбудзецца 30 верасня 2021 года па адрасе: вул. Карбышава, 17 (2 паверх, выставачная зала). Пачатак – у 11.00.
Чакаем усіх, каму цікава мінулае і сучаснае жыццё нашага краю!