17 верасня – Дзень народнага адзінства

Да Дня народнага адзінства – дзяржаўнага свята Беларусі, заснаванага ў 2021 годзе як даніна гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага ў 1921 годзе супраць яго волі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, у абанементным аддзеле прадстаўлена падборка літаратуры “Вераснёўскія падзеі 1939 г. у гістарычным лёсе Беларусі”.
Так як гэта свята мудрасці, у аснове якога ляжыць пераемнасць пакаленняў, самаадданасць беларусаў, непахіснасць, самадастатковасць дзяржаўнасці і беларускай нацыі, то раім звярнуць увагу на наступныя кнігі, гісторыяграфічныя нарысы, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па гісторыі Беларусі:
“История белорусской государственности. Т.4”; “Рижский мир в судьбе белорусского народа, 1921 – 1953 гг. Кн.2”; “Восень 1939 года ў гістарычным лёсе Беларусі”; “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку XXI ст. Кн.2”; “Гiсторыя Беларусi. Т.2”; С. Н. Хомич “Территория и государственные границы Беларуси в ХХ веке: от незавершенной этнической самоиндентификации и внешнеполитического произвола к современному status quo”; “Воссоединение: сборник документов”; “Назаўсёды разам: да 60-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусi з БССР”; М. В. Василючек “В семье единой: Воссоединение Зап. Белоруссии в братской семье народов”; А. Г. Лукашенко “Единство Беларуси”; “Нарысы гісторыі Беларусі . Ч.2” і інш.
Многія з пералічаных выданняў змяшчаюць не толькі карысную дакументальную інфармацыю, але і вялікую колькасць фотаздымкаў, схемаў, табліц, карт, выяў рарытэтных дакументаў, летапісаў храналагічнай гісторыі Беларусі і архіўных матэрыялаў, якія не публікаваліся раней.
Пазнаёміцца і ўзяць пачытаць вышэйзгаданую літаратуру аб выдатных людзях, памятных падзеях, нацыянальных традыцыях, унікальнай гісторыка-культурнай спадчыне, гераічным мінулым і сучаснасці нашай краіны – усім, што нас аб’ядноўвае, можна па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.