“Мой беларускі, мой адзіны край, ад калыскі дарагі”

28 жніўня 2021 года спаўняецца 85 год з дня нараджэння таленавітага беларускага паэта, публіцыста, грамадскага дзеяча Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна.

Генадзь Бураўкін выступаў у друку з вершамі, нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, быў аўтарам сцэнарыяў некалькіх дакументальных і мастацкага фільмаў, перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. На яго вершы напісана шмат папулярных песень, а асаблівую вядомасць набыла знакамітая “Калыханка”, якая доўгі час выкарыстоўваецца ў аднаіменнай дзіцячай тэлепраграме.

Паслужны спіс Генадзя Бураўкіна налічвае вялікую колькасць важных дзяржаўных пасад: ён працаваў старшынёй Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1978-1990), дыпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980-1990), з’яўляўся пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ААН (1990 – 1993), потым – намеснікам міністра культуры і друку.

Супрацоўнікі ўніверсальнай чытальнай залы і аддзела перыядычных выданняў падрыхтавалі відэаролік “Мой беларускі, мой адзіны край, ад калыскі дарагі”, прысвечаны жыццю і творчасці паэта, а таксама віктарыну “Жыццё і творчасць Г.Бураўкіна”.