145 год з дня нараджэння Цёткі

15 ліпеня спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння беларускай паэткі Цёткі. Мацей Крапіўка, Гаўрыла з Полацка, Тымчасовы, Банадысь Асака – беларуская паэтка, пісьменніца, грамадскі дзеяч Алаіза Пашкевіч друкавалася пад мноствам імёнаў, але зараз яна найбольш вядомая нам пад ласкавым “Цётка”.
Нарадзілася Алаіза ў цяперашнім Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці; тады, у 1876 годзе, гэта быў Лідскі павет Віленскай губерні Расійскай Імперыі. Паходзіла будучая пісьменніца са шматдзетнай шляхецкай сям’і – у яе было два браты і тры сястры.
Усё сваё жыццё Цётка вучылася: спачатку дома, потым у Віленскім прыватным вучылішчы, пасля якога нейкі час працавала хатняй настаўніцай, пакуль не з’ехала ў 1902 годзе ў Санкт-Пецярбург. У сталіцы дзяўчына наведвала вышэйшыя адукацыйныя курсы, дзе атрымала веды па педагогіцы, батаніцы і медыцыне, якія потым вельмі дапамаглі ёй у жыцці.
Юнацкі філіял падрыхтаваў для вас відэаролік, прысвечаны юбілею знакамітай зямлячкі, творы якой вы можаце ўзяць у філіялах нашай бібліятэкі.