Вандроўка па “Фарбах кніжнага лета”

Новы выставачны праект “Фарбы кніжнага лета” радуе сваімі прыгожа абстаўленымі палічкамі чытачоў Гродзенскай абласной бібліятэкі з пачатку ліпеня. Разнастайныя энцыклапедыі і багата ілюстраваныя даведнікі, кнігі для аматараў усё рабіць сваімі рукамі, зборнікі рэцэптаў, мастацкія творы для летняга чытання. Раздзелы праекта падбіраліся з асаблівай увагай, каб кожны мог знайсці для сябе патрэбную кнігу.

Што яшчэ цікавага можна адшукаць на выставе, раскажа відэаматэрыял ад канала “Беларусь 4”. Прыемнага прагляду!